by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

25 мая - Сусветны дзень шчытападобнай залозы

5 асноўных мэт дня шчытападобнай залозы

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя захворванні шчытападобнай залозы займаюць сярод эндакрынапатый 2 месца пасля цукровага дыябету. Больш 665 млн. чалавек у свеце маюць эндэмічнае валлё або пакутуюць на іншыя падобныя паталогі, больш за 1,5 млрд. чалавек сутыкаюцца з рызыкай развіцця ёдадэфіцытных захворванняў. Пры гэтым прырост колькасці захворванняў шчытападобнай залозы ў свеце складае 5% у год.
У 2008 годзе прапанавана адзначаць 25 мая Сусветны дзень шчытападобнай залозы (World Thyroid Day). Гэтая ініцыятыва была падтрымана ўсімі міжнароднымі медыцынскімі супольнасцямі, якія займаюцца вывучэннем паталогіі шчытападобнай залозы.
Сусветны Дзень шчытападобнай залозы патрэбен для дасягнення 5 асноўных мэт:
1. Павышэнне грамадскай інфармаванасці аб праблемах, звязаных з шчытападобнай залозай і аб іх медыка-сацыяльным значэнні.
2. Павышэнне інфармаванасці аб распаўсюджанасці захворванняў шчытападобнай залозы і метадах іх ранняга выяўлення.
3. Прапаганда праграм прафілактыкі і адукацыйных праграм у галіне паталогіі шчытападобнай залозы.
4. Прапаганда сучасных метадаў лячэння захворванняў шчытападобнай залозы.
5. Павышэнне даступнасці медыцынскай дапамогі ў галіне захворванняў шчытападобнай залозы.
У Рэспубліцы Беларусь пабудавана сістэма аказання дапамогі пацыентам з паталогіяй шчытападобнай залозы. Увогуле скрынінг паталогіі шчытападобнай залозы праводзіцца на амбулаторным прыёме лекарам эндакрынолагам па накірунку педыятраў і тэрапеўтаў, а таксама згодна з планам прафілактычных аглядаў насельніцтва краіны. Абавязковаму даследаванню падлягаюць групы рызыкі: дзеці, жанчыны, якія плануюць цяжарнасць і ў перыяд цяжарнасці, асобы, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Пры выяўленні паталогіі пацыенты далей назіраюцца урачом-эндакрынолагам.
У цяперашні час выяўленне ўсіх дзяцей з прыроджаным гіпатырэёзам адбываецца ў неанатальным перыядзе.Гэта вынік скрынінга, які праводзіцца па ўсей Беларусі. Дзецям прызначаецца ранняя адэкватная замяшчальная гарманальная тэрапія - гэта дазваляе цалкам прадухіліць інвалідызацыю.
Вынікам рэалізацыі нацыянальнай праграмы па ліквідацыі ёдадэфіцытных станаў у краіне стала дасягненне мэтавых узроўняў забеспячэння насельніцтва ёдам. У тым ліку адзначана памяншэнне паказчыка першасных захворванняў на 100 000 дзіцячага насельніцтва (з 195,33 у 2015 г. да 136,31 ў 2017) і агульнай колькасці дзяцей з дыфузным эндэмічным валлём.
У рамках ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС па рашэнню Урада Рэспублікі Беларусь у 1990 г. у г. Мінску быў створаны Рэспубліканскі цэнтр пухліны шчытападобнай залозы. Своечасовае стварэнне такога цэнтра дазволіла вырашыць праблему лячэння рака шчытападобнай залозы ў рэспубліцы. На пачатак 2018 г. у цэнтры на дыспансерным уліку знаходзяцца больш 22000 пацыентаў. Усім ім аказваецца своечасовая і кваліфікаваная медыцынская дапамога. Ва ўсіх раёнах рэспублікі маецца магчымасць правядзення ультрагукавога даследавання шчытападобнай залозы, у многіх раёнах праводзіцца гарманальнае даследаванне. На абласным узроўні праводзіцца аспірацыйная біяпсія пад кантролем ультрагукавога даследавання і іншыя даследванні.
У Рэспубліканскім цэнтры медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння могуць быць выкананы ўсе неабходныя даследаванні ў цяжкіх для дыягностыкі выпадках.
Адзначым, што 25 мая ў Рэспубліканскім цэнтры эндакрыналогіі (на базе Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння) праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй па пытаннях захворванняў шчытападобнай залозы. У канферэнц-зале з 9.00 да 12.00 усе жадаючыя змогуць задаць пытанні эндакрынолагу Рэспубліканскага цэнтра эндакрыналогіі.
742
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы