by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Каментар да пастановы Міністэрства аховы здароўя «Аб устанаўленні пераліку паслуг»

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла пералік паслуг па дзяржсацзаказу пры прафілактыцы туберкулёзу

Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь №112 ад 21 кастрычніка 2021 года «Аб устанаўленні пераліку паслуг» устанавіла пералік паслуг, якія аказваюцца ў рамках выканання дзяржаўнага сацзаказу ў галіне правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання туберкулёзу.

Пастанова накіравана на ўдасканаленне выканання мерапрыемстваў дзяржсацзаказу. Рэалізацыя мерапрыемстваў, прадугледжаных гэтай пастановай, дасць магчымасць істотна знізіць узровень захваральнасці, смяротнасці ад туберкулёзу і павысіць эфектыўнасць лячэння туберкулёзу.

Дакумент распрацаваны ў рамках падпраграмы «Процідзеянне распаўсюджванню туберкулёзу» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021 – 2025 гады.

У пералік прафілактычных мерапрыемстваў уключаны кансультацыйныя паслугі па тэлефоне гарачай лініі і (або) праз інтэрнет. Магчыма вочнае кансультаванне. Гэта работа ўключае перанакіраванне чалавека, які звярнуўся, у дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі ў залежнасці ад патрэбнасцей, кансультаванне па сацыяльных, медыцынскіх, псіхалагічных, юрыдычных пытаннях у кантэксце захворвання на туберкулёз, падтрыманне псіхаэмацыйнага дабрабыту і жыццеўстойлівасці кліента для паляпшэння вынікаў лячэння туберкулёзу. Таксама ў пералік прафілактычных мерапрыемстваў уваходзяць:

  • фарміраванне ў насельніцтва навыкаў здаровага ладу жыцця, адказнага стаўлення да ўласнага здароўя і здароўя навакольных;

  • распрацоўка і распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў аб сацыяльна небяспечных захворваннях, ВІЧ;

  • стварэнне і арганізацыя дзейнасці ананімна-кансультатыўных пунктаў, арганізацыя кансультавання за межамі ананімна-кансультатыўных пунктаў, тэлефонных ліній па пытаннях прафілактыкі, дыягностыкі і лячэнні сацыяльна небяспечных захворванняў, ВІЧ;

  • фарміраванне ў пацыентаў, якія маюць ВІЧ, прыхільнасці да медыцынскага назірання і лячэння антырэтравіруснымі лекавымі сродкамі і г.д.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

328

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы