Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(017) 222-70-80Мінск:
(017) 285-00-10Мінская вобласць:
(017) 517-20-25Брэсцкая вобласць:
(0162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(0212) 47-40-70Гомельская вобласць:
(0232) 75-44-87Гродзенская вобласць
(0152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(0222) 27-36-42Адзіны дзень інфармавання ў Маладзечна
Адзіны дзень інфармавання «Незалежная і квітнеючая Беларусь»
Адзіны дзень інфармавання «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам» прайшоў 28 лістапада ў Мінскай вобласці
У рамках адзіных дзён інфармавання, у сярэдняй школе №14 г.Маладзечна прайшло мерапрыемства «Школа актыўнага грамадзяніна». На сустрэчу з навучэнцамі 9-11 класаў прыбыў намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Барыс Андрасюк.
У пачатку мерапрыемства ўдзельнікам быў прадэманстраваны відэаролік, падрыхтаваны Агенцтвам тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі пра РНПЦ «Маці і дзіця», гэта ўстанова з'яўляецца яркім прыкладам развіцця медыцыны ў Беларусі.
У рамках «Школы актыўнага грамадзяніна» лідэры школьнага самакіравання абмеркавалі не толькі дасягненні Беларусі за гады незалежнасці, але і пытанні медыцыны. Намеснік міністра расказаў школьнікам пра поспехі беларускіх медыкаў, а таксама аб асабістых дасягненнях у прафесійнай сферы.
Адно з пытанняў, якія задавалі школьнікі Барысу Андрасюку, датычылася прафарыентацыі навучэнцаў. Як высветліў намеснік міністра ў ходзе гутаркі з дзецьмі, некаторыя з іх - будучыя абітурыенты медыцынскіх універсітэтаў. Намеснік міністра расказаў школьнікам, якія спецыяльнасці найбольш запатрабаваныя ў сучаснай медыцыне.
У гэты ж дзень Барыс Андрасюк пабываў на сустрэчы з навучэнцамі Маладзечанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа імя І.В. Залуцкага. Сустрэча адбылася ў актавай зале, намеснік міністра пагутарыў з будучымі выпускнікамі і адказаў на ўсе іх пытанні. Навучэнцы цікавіліся пытаннямі прадастаўлення першага рабочага месца, магчымасцямі працаўладкавання ў Рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры, стажыроўкі і г.д.
Таксама намеснік міністра наведаў пляцоўку для адпрацоўкі практычных навыкаў з выкарыстаннем сiмуляцыйнага абсталявання рознай ступені рэалістычнасці. Такая пляцоўка з'явілася зусім нядаўна ў навучальнай установе. У адмысловых памяшканнях навучэнцы будуць працаваць з робатам-манекенам, як з пацыентам. Сімуляцыя накіравана на развіццё клінічнага мыслення, адпрацоўку алгарытму дзеянняў лекара пры пэўных сітуацыях і клінічных выпадках.
Адзначым, што ў Беларусі кожны чацвёрты чацвер месяца для навучэнцаў IX-XI класаў арганізаваны адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ - школа актыўнага грамадзяніна». На мерапрыемствы традыцыйна запрашаюцца дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутаты, медыйныя персоны. Мерапрыемства разлiчана на паслядоўнае фарміраванне ведаў, уменняў, асобасных якасцяў, перакананняў, якія ляжаць у аснове грамадзянскай кампетэнтнасці.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны