by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Аляксандр Лукашэнка наведаў Міёрскую ЦРБ

Рабочая паездка ў Мёрскі раён Віцебскай вобласці.


Падчас рабочай паездкі ў Мёрскі раён Віцебскай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Цэнтральную раённую бальніцу.

Новы корпус якой быў уведзены ў эксплуатацыю ў маі бягучага года. Пра тое, як развіваецца ахова здароўя на сяле расказаў Кіраўніку дзяржавы міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Ён падкрэсліў, што бальніца ў Мёрах стала свайго роду стандартам на першым узроўні аказання медыцынскай дапамогі.  

Як адзначыла галоўны ўрач бальніцы Алена Сівая, аснашчэнне аддзяленняў сучасным абсталяваннем дазволіла аказваць тут шматпрофільную меддапамогу на якасна новым узроўні, асвоіць і ўкараніць новыя методыкі абследавання і лячэння, пашырыць дыяпазон аператыўных умяшанняў, у тым ліку эндаскапічных і малатраўматычных.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў рэнтген-кабінет, наведаў радзільнае і дзіцячыя адзяленні.  Там ён пагутарыў з маладымі маці і ўручыў ім падарункі.  

Асобную ўвагу Кіраўнік дзяржавы звярнуў на неабходнасць аказання дапамогі пажылым людзям. "Трэба пераконваць гэтых людзей, якія самотныя, якім цяжка, каб яны хаця б перазімавалі ў гэтай бальніцы. Нічога тут ганебнага няма. Гэта старыя, і мы павінны іх даглядзець", - падкрэсліў Прэзідэнт. 

Праца бальніцы не спынялася і падчас візіту Кіраўніка дзяржавы. Пра тое, што тут гатовы экстрана аказаць дапамогу любой складанасці журналісты пераканаліся самі - паступіў экстранны выклік хуткай дапамогі, некалькі хвілін чакання і ў бальніцу ўжо прывозяць мужчыну з унутраным крывацёкам. Раённыя медыкі працуюць без панікі - рэанімацыя гатовая і ўрачы прыступілі да сваёй працы.

У медустанове ён таксама сустрэўся з беларускім бізнэсмэнам Аляксеем Кавалёнкам, які прапанаваў пабудаваць у Мёрах высокатэхналагічны кардыялагічны цэнтр па нямецкім стандартам і з прыцягненнем інвестыцый. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо вывучыў гэты праект. Ён даручыў профільным ведамствам дэталёва прапрацаваць усе пытанні, звязаныя з будаўніцтвам і наступным функцыянаваннем гэтага медыцынскага цэнтра.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя 

Фота president.gov.by, ctv.by і Юлія Бородун

190
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы