by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Белая Русь - з любоўю да дзяцей!

Па ўсёй Беларусі праходзіць акцыя «Белая Русь - з любоўю да дзяцей!»

20190705m1-11.jpg

Па ўсёй Беларусі у гэтыя дні праходзяць мерапрыемствы акцыі «Белая Русь - з любоўю да дзяцей!». Сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, лідэр ГА «Белая Русь» Генадзь Давыдзька і заслужаная артыстка Ірына Дарафеева наведалі РНПЦ «Маці і дзяця». Госці павіншавалі маладых мам, якія нарадзілі сваіх дзяцей у Дзень Незалежнасці, і падарылі ім патрэбныя і вельмі мілыя падарункі.

На сустрэчы з мамамі Наталля Качанава сказала, што «я шчыра радая павіншаваць сёння жанчын, якія ў Дзень Незалежнасці нарадзілі дзіцяці, а некаторыя з іх і двух. Заўсёды прыемна наведваць такія ўстановы, дзе на свет з'яўляюцца дзеткі. І вельмі прыемна, што такая радасная падзея для асобных сем'яў супала з вялікай дзяржаўнай датай - 75-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

20190705m1-4.jpg

Наталля Іванаўна асабіста павіншавала маладых і па вызначэнні шчаслівых маці. «Мілыя жанчыны, няхай вашыя дзеці растуць здаровымі, шчаслівымі і разумнымі, - сказала яна. - Мы спадзяемся, што дзякуючы вам у нас хутка падрасце самае таленавітае маладое пакаленне беларусаў, якое будзе нас радаваць ўжо заўтра».

Адказваючы на пытанне адной з мам, Наталля Качанава распавяла, што «Прэзідэнт надзывычай чула ставіцца ды ўсяго, што звязана з пытаннямі мацярынства і дзяцінства ў нашай краіне. Яны заўсёды былі і застаюцца ў прыярытэце. Праграма сямейнага капіталу паказала сваю эфектыўнасць, таму дадзеную ініцыятыву плануецца падоўжыць на бліжэйшыя пяць гадоў. Адпаведныя прапановы ўжо перададзены на разгляд Урада».

12.jpg

Старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька адзначыў, што шчасце жанчыны - у дзецях. «Вы нарадзілі дзетак у цудоўнай краіне, у якой велікая шчаслівая будучыня. Мы ў гэта не проста верым, а імкнёмся ўсё рабіць для таго, каб так і сталася», - падкрэсліў ён.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік пажадаў маладым мамам і іх дзеткам толькі планавых сустрэч з медыкамі, ніяк не звязаных з праблемамі са здароўем. Ён прапанаваў мамам яшчэ не раз наведаць радзільню і распавёў, што «ў нас вялікія планы па рэканструкцыі цэнтра і пры новай сустрэчы вы ўбачыце тут шматлікія змены. У цэнтры працуюць высакакласныя спецыялісты, далейшае паляпшэнне тычацца толькі матэрыяльна-тэхнічнай базы. Нас чакае будаўніцтва новага корпуса і аснашчэнне сучасным абсталяваннем для аказання медыцынскай дапамогі нованароджаным, у тым ліку дзецям з экстрэмальна нізкай масай цела» - расказаў міністр.

20190705m1-11.jpg

Уладзімір Каранік таксама прывёў дадзеныя статыстыкі. «Пяць гадоў таму шматдзетнымі былі 78 тысяч сем'яў, а цяпер гэтая лічба больш за 110 тысяч сем'яў. Гэтая тэндэнцыя вельмі радуе. Чым часцей у грамадстве чутны дзіцячы смех, тым святлей будучыня», - адзначыў ён.

Заслужаная артыстка Беларусі, спявачка і педагог Ірына Дарафеева пажадала здароўя і рэалізацыі талентаў нованароджаным і магчымасці іх увасаблення ўжо ў дарослым жыцці. У адказ маці падзякавалі калектыву РНПЦ за трапяткое стаўленне і прафесіяналізм, а «Белай Русі» - за арганізацыю выдатнай акцыі.

20190705m1-11.jpg

Па папярэдніх дадзеных 3 ліпеня ў краіне нарадзілася 189 дзяцей. З іх двое двайнятаў - абедзве пары малых і іх мамы зараз знаходзяцца ў РНПЦ «Маці і дзіця». Толькі ў Мінску ў Дзень Незалежнасці нарадзіліся 65 дзяцей: 36 хлопчыкаў і 29 дзяўчынак.

Адзначым, што акцыя «Белая Русь - з любоўю да дзяцей» праходзіць у нашай краіне з 2009 года, у гэтым годзе ёй 10 гадоў. Па ўсёй краіне ГА «Белая Русь» віншуе маладых мам і дорыць ім падарункі. Цяпер гэта ўжо шчаслівая традыцыя, калі ва ўсіх рэгіёнах краіны дзяржаўныя дзеячы, дэпутаты, кіраўнікі адміністрацый раёнаў, прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя і іншых ведамстваў, кіраўнікі «Белай Русі» віншуюцьі маладых мам, якія нарадзілі дзяцей у знакавы для краіны дзень - 3 ліпеня.

20190705m1-11.jpg 20190705m1-11.jpg 20190705m1-11.jpg





Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

122
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы