by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Міністэрства аховы здароўя на "ТІBО-2018»

Міністэрства аховы здароўя прадставіла на "ТІBО-2018" свой стэнд.

XXV Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІBО-2018" праходзіць у Мінску. У ім бяруць удзел больш за 100 кампаній з 15 краін свету - вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі.

Стэнд Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца часткай цэнтральнай экспазіцыі выставы - "IT-краіна Беларусь". Тут паказаны магчымасці прымянення інавацыйных распрацовак у розных сферах - ахове здароўя, адукацыі, грамадскай бяспецы, сістэме гарадскога транспарту, сельскай гаспадарцы.

- На дадзенай выставе мы прадстаўляем вопыт па стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы аховы здароўя рэспублікі, - паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла. - У прыватнасці, укараненне праекта "Электронны рэцэпт». На прыкладзе горада Пінска паказаны рэгіянальны вопыт па стварэнні электроннай амбулаторнай карты. Інфармацыйная платформа дазваляе захоўваць усе вынікі дыягнастычных даследаванняў, візіты да ўрачоў, выклікі хуткай дапамогі, урачэбныя прызначэнні. Аналіз дадзенай інфармацыі дапамагае прымаць рашэнні аб тактыцы вядзення пацыента. Акрамя гэтага, на стэндзе дэманструецца распрацаваны РУП «Медтехноцентр» прыбор, які дазваляе здымаць ЭКГ на даму і ў рэжыме рэальнага часу перадаваць дадзеныя ў спецыялізаваныя цэнтры для пастаноўкі дыягназу і прыняцця рашэння аб шпіталізацыі хворага з вострым каранарным сіндромам. Усе гэтыя напрацоўкі рэалізуюцца ў рамках праекта "Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь".

Асобным стэндам прадстаўлены Камітэт аховы здароўя г. Мінска. Свой вопыт па ўкараненні электронных тэхналогій дэманструюць 39-я гарадская клінічная паліклініка і радзільня 5-й гарадской клінічнай бальніцы.

XXV Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІBО-2018" працягнецца да 18 мая па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 111

Людміла Захарава, «Медыцынскі веснік»


294
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы