by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Першыя дзецi 2020 года ў Беларусi

Першыя грамадзянкі Беларусі-2020 - дзяўчынкi з Віцебскай і Гродзенскай абласцей

У Віцебскай вобласці ў Абласным клінічным радзільным доме ў 00.00.01 з пачаткам выканання першага куплета гімна Рэспублікі Беларусь нарадзілася дзяўчынка. Дадзены факт быў зафіксаваны журналістамі газеты «Звязда». Справа ў тым, што ўжо амаль 10 гадоў у Віцебскай вобласці нараджаюцца дзеці ў першыя хвіліны новага года. Усiх здзівіў такі факт і ў гэтую навагоднюю ноч на дзяжурства разам з медыкамі выйшаў журналіст. З першым куплетам гімна краіны родзал быў абвешчаны крыкам маленькага грамадзяніна Беларусі - нарадзілася дзяўчынка (2 кг. 850 гр. i 49 см). Малая з'явілася ў сям'і Мароз, у віцяблянкі мамы Анастасіі - гэта першыя роды. Усяго ў вобласці нарадзілася ў навагоднюю ноч 6 дзяцей.

Практычна ў той жа момант - у Гродзенскай вобласці з'явілася малая ў Ваўкавыску! У маладой мамы Ганны Шэўчык ў 00.01 нарадзілася дзяўчынка 3 кг. 390 гр. ростам 51 см. Наступным грамадзянінам стала малая ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна - дзяўчынка (3 кг. 420 гр.) з'явілася на свет у 00.05. У мамы Вікторыі Рачкоўскай гэта другое дзіця. Усяго ў Гродзенскай вобласці нарадзілася рэкордная па краіне колькасць дзяцей! У навагоднюю ноч тут з'явілася 12 дзяцей з іх 7 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў!

У Мінску першым нарадзіўся хлопчык у 00.10 у Гарадскім клінічным радзільным доме №2. Усяго ў навагоднюю ноч у сталіцы нарадзіліся 9 дзяцей: 6 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. З іх трое малых (2 хлопчыка і 1 дзяўчынка) - у 5-й бальніцы. Яшчэ два хлопчыка - у 2-м радзільным доме. Адзін хлопчык і адна дзяўчынка - у 6-й лякарні, хлопчык - у 1-й клініцы і дзяўчынка - у 3-й бальніцы.

У Гомельскай вобласці першым нованароджаным стала дзяўчынка. Яна нарадзілася ў 00.15 у Гарадскім радзільні Жыткавічаў. Анастасія Улезкова нарадзіла малую вагой 3 кг. 170 гр і ростам 52 см. У мамы гэта шостае дзіця. Усяго ў вобласці ў навагоднюю ноч нарадзілася 5 дзяцей - 3 хлопчыка i 2 дзяўчынкi.

У Мінскай вобласці першым грамадзянінам вобласці стаў хлопчык вагой 3 кг.640 гр. i ростам 52 см у Жодзінскай гарадской бальніцы. А другі «навагодні» малыш Мінскай вобласці нарадзіўся ў Барысаве.

У Магілёўскай вобласці ў Лякарнi хуткай медыцынскай дапамогі Магілёва нарадзілася дзяўчынка ў сям'і Сіўцовых. Малашка вагой 2 кг.820 гр. і ростам 48 см. нарадзілася ў 1.10 1 студзеня 2020 года. Усяго ў Магілёўскай вобласці ў навагоднюю ноч з'явілася 3 дзіцяці - адна дзяўчынка і два хлопчыкі.

У Брэсцкім абласным радзільным доме ў 2.15 нарадзілася выдатная дзяўчынка вагой 3 кг 970 гр. і ростам 53 см. Усяго ў вобласці ў навагоднюю ноч лекары прынялі двух дзяўчынак і двух хлопчыкаў. Адзначым таксама, што ў навагоднюю ноч нарадзіла і наша калега - урач агульнай практыкі Таццяна Прыщык з Мікашэвічаў. Другія тэрміновыя роды скончыліся шчасным нараджэннем дачушкі вагой 3 кг.200 гр і ростам 53 см.

Віншуем усіх нованароджаных і іх бацькоў!

Вялікі дзякуй усім прадстаўнікам сістэмы аховы здароўя Беларусі - урачам, медсёстрам, санітаркам, якія працавалі ў гэтую навагоднюю ноч! Па папярэдніх падліках прэс-службы Міністэрства аховы здароўя - па ўсёй краіне дапамогу людзям аказвалі каля 50 тыс. медыцынскіх спецыялістаў!

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

972
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы