by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Віншаванне Міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка

Дзень медыцынскіх работнікаў - прафесійнае свята тых, хто абраў для сябе шлях дапамагаць людзям i палягчаць боль

Здароўе і жыццё чалавека - самыя галоўныя чалавечыя каштоўнасці ва ўсе часы.

Распаўсюджванне каронавіруснай інфекцыі змяніла многае ў нашым жыцці, нам прыйшлося перабудаваць работу ўсіх устаноў, змяніць звыклыя падыходы і ўклады.

Нязменным засталося адно - пастаянная гатоўнасць медыцынскіх работнікаў сістэмы аховы здароўя дапамагаць людзям. У гэты асаблівы час, як і раней, мы яшчэ раз пацвердзілі сваё высокае званне і працягваем самааддана выконваць свой абавязак.

Пастаянная ўвага з боку дзяржавы і асабіста Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дазволілі айчыннай медыцыне рэалізаваць значныя дзяржаўныя праграмы, накіраваныя на ўдасканаленне медыцынскай дапамогі, нават у эканамічна складаныя перыяды. Мы не спыняемся на дасягнутым. У сучасных бальнiцах i паліклініках - новае абсталяванне. Адкрываюцца новыя медыцынскія цэнтры. Урачы асвойваюць новыя, высокатэхналагічныя метады дыягностыкі і лячэння, развіваюць медыцынскую навуку.

Дзякуючы гэтаму і вашай пастаяннай добрасумленнай працы, мы змаглі забяспечыць даступнасць і якасць ўсіх відаў медыцынскай дапамогі, уключаючы высокатэхналагічную.

Я дзякую ўсім без выключэння работнікам сістэмы аховы здароўя, за тое, што ва ўмовах пандэміі не пакінулі сваіх працоўных месцаў і не спынілі аказваць дапамогу людзям, нягледзячы на ўсе нягоды і рызыкі для свайго здароўя. З горыччу ў душы мы павінны ўспомніць нашых калегаў, якіх мы страцілі за мінулы год, выказаць шчырыя словы спачування і падтрымкі іх родным і блізкім. У нашых сэрцах будзе жыць памяць пра іх.

Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў я хачу сардэчна павіншаваць вас з прафесійным святам.

З часоў Гіпакрата лекаваньне цела і душы застаецца і самай цяжкай і самай высакароднай справай. Як паказала практыка - у медыцыну не прыходзяць выпадковыя людзі. Спачуванне, міласэрнасць, гуманізм - на гэтых прынцыпах заснавана ваша прафесійная дзейнасць. Штодня вы дзеліце з людзьмі іх боль, дорачы пры гэтым надзею і усяляючы аптымізм. Я ўпэўнены, што патэнцыял вашага майстэрства не вычарпаны, і наперадзе кожнага з вас чакаюць новыя поспехі і дасягненні!

Жадаю ўсім медыцынскім работнікам Рэспублікі Беларусь прафесійнай самарэалізацыі, асабістага дабрабыту, моцнага здароўя вам і вашым блізкім! Беражыце сябе, бо вы з'яўляецца апорай і асноўнай каштоўнасцю сістэмы аховы здароўя нашай краіны!

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік

946
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы