by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Развіццё дзіцячай хірургіі ў Рэспубліцы Беларусь

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя аб развіцці дзіцячай хірургіі ў Беларусі.

Журналістам аб развіцці дзіцячай хірургіі распавялі - галоўны пазаштатны дзіцячы кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, загадчык аддзялення экстранай хірургіі ДУ РНПЦДХ Ігар Сяўкоўскі і загадчык аддзялення дзіцячай хірургіі Гомельскай абласной дзіцячай бальніцы Юрый Дзмітрыеў.

Па словах Канстанціна Драздоўскага, за сем месяцаў беларускія хірургі прааперыравалі 86 дзяцей з іншароднымі целамі.  Дзеці, якія праглынулі іншародныя целы - адна з актуальных праблем у хірургічнай практыцы, яна істотна абвастрылася са з'яўленнем у абароце манет. "За сем месяцаў у цэнтр паступілі 130 такіх пацыентаў. У асноўным гэта манеты - 78 выпадкаў, 18 - батарэйкі. Дзеці таксама часта глытаюць дробныя дэталі цацак, завушніцы, запанкі. Усе іншародныя целы, якія не могуць выйсці натуральным шляхам, выдаляем з ужываннем эндаскапічнай тэхнікі. За гэты год праведзена 86 такіх выдаленняў. Цяжкіх наступстваў, якія бываюць пасля глытання батарэек, не зафіксавана", - распавёў ён.

Што тычыцца апёкаў стрававода ў выніку ўжывання дзецьмі агрэсіўных вадкасцяў, гэтая праблема засталася на ранейшым узроўні. "Колькасць выпадкаў кожны год прыкладна аднолькавая, за сем месяцаў да нас паступілі 10 такіх пацыентаў. Бацькі часта пераліваюць агрэсіўныя вадкасці ў звычайную тару, у тым ліку для газіраваных напояў, а дзеці іх выпіваюць.

У сваю чаргу загадчык аддзялення экстранай хірургіі РНПЦ дзіцячай хірургіі Ігар Сяўкоўскі падкрэсліў, што ва ўсіх падобных выпадкаў з глытаннем іншародных целаў і ужываннем агрэсіўных вадкасцяў на 90-95% віна бацькоў. "Гэта ўсё адбываецца з-за неналежнага нагляду за маленькімі дзецьмі. Пераважная большасць нашых пацыентаў ва ўзроставай катэгорыі ад 1 года да 2,5 гадоў. Гэта той перыяд жыцця, калі дзіця пазнае свет, спрабуючы ўсё на смак", - сказаў ён.

Закранаючы далейшае развіццё сістэмы і ўкараненне новых метадаў працы Канстанцін Драздоўскі адзначыў, што ў Беларусі плануюць праводзіць карэкцыю прыроджанай дыяфрагмальнай кілы ў дзіцяці ва ўлонні маці. Дыяфрагмальная кіла - гэта анамалія развіцця, якая характарызуецца перамяшчэннем органаў брушной поласці ў грудную клетку. Калі не прыняць своечасова меры, гэта можа прывесці да смерці дзіцяці. Распрацоўкай навуковага праекта па карэкцыі захворвання займаюцца рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры "Маці і дзіця" і дзіцячай хірургіі. Цяпер праект праходзіць узгадненне і экспертызу. «Гэта вельмі цяжкая група пацыентаў, больш за 50% з іх пасля нараджэння гінуць», - адзначыў Канстанцін Драздоўскі.

Акрамя таго, з канца 2017 года было праведзена каля 20 аперацый па лячэнні парушэнняў рытму сэрца ў дзяцей ва ўзросце 5-6 гадоў. "Іх спецыфіка ў тым, што пасля аперацыі дзіця зусім здаровае. Яно можа жыць паўнавартасным жыццём, займацца спортам, танцаваць", - распавёў Канстанцін Драздоўскі. У год плануецца апераваць каля 80-100 пацыентаў пяці-шасці гадоў.

Усяго РНПЦ дзіцячай хірургіі праводзіць на год больш за 5 тыс. аперацый, з іх 1100-1200 на сэрцы, каля 4 тыс. - на грудной клетцы і брушной поласці.

Закранаючы пытанні экспарту беларускіх медыцынскіх паслуг у дзіцячай хірургіі, Канстанцін Драздоўскі распавёў, што гэтая сума складае $ 120-140 тыс. на год. Экспарт паслуг звязаны з тымі тэхналогіямі, якія беларускія хірургі гатовы прапанаваць замежным пацыентам, адзначыў Канстанцін Драздоўскі. Як правіла, гэта бліжэйшае замежжа: Расія, Украіна, ёсць пацыенты з Малдовы і Казахстана. Беларускія спецыялісты актыўна прасоўваюць свае паслугі за мяжой. Некалькі месяцаў таму каманда з трох чалавек удзельнічала ў выставе ва Узбекістане. Беларускія спецыялісты арганізавалі ў межах форуму скрынінг прыроджаных парокаў сэрца. На кансультацыю актыўна прыходзілі дзеці з бацькамі, як вынік - першы пацыент з Узбекістана ўжо прааперыраваны, паведаміў дырэктар цэнтра.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

435
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы