by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Спартыўнае свята – Мінская лыжня-2019

Спартыўнае свята ў Мінску сабрала больш за 5 тысяч удзельнікаў.

Каманда Міністэрства аховы здароўя годна выступіла сёння на Мінскай лыжні!

Сёння, у суботу, «Мінская лыжня-2019» у сталічным мікрараёне Вяснянка сабрала больш за пяць тысяч удзельнікаў. Маштабнае спартыўнае свята ўжо стала добрай традыцыяй для аматараў актыўнага і здаровага ладу жыцця.

Сярод тых, хто сёння стаў на лыжы, – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта і Савета Міністраў, кіраўнікі і прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, розных устаноў і арганізацый, ВНУ, а таксама прафесійныя спартсмены.

Сёлета ў «Мінскай лыжні» новы фармат – удзельнікам прапанавалі прабегчы 3 км з двума агнявымі рубяжамі.

На старт «Мінскай лыжні» ў складзе двух дзясяткаў каманд выйшлі прадстаўнікі вышэйшых органаў улады, вядомыя спартсмены і дзеячы розных сфер, зоркі беларускай эстрады, журналісты.

Для заўзятараў на працягу ўсяго дня ля лыжаролернай трасы былі арганізаваны зоны актыўнасці, культурна-забаўляльная праграма, абсталяваныя пункты гарачага харчавання.

Сёння ў забегах узялі ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў устаноў аховы здароўя Беларусі!!! 

Віншуем усіх удзельнікаў біятлону і масавых стартаў! 

Асобная падзяка дзяжурным брыгадам хуткай медыцынскай дапамогі і калегам з санітарна-гігіенічнай службы. Калегі, дзякуй за працу на свяце! Адзначым, што падчас «Мінскай лыжні» працавалі шэсць брыгад хуткай медыцынскай дапамогі (гэта больш за 20 урачоў і фельчараў), а таксама спецыяльны снегаход на выпадак траўмаў у спартсменаў.

Праз трыццаць з невялікім хвілін пасля пачатку біятлоннай эстафеты 4х3 км першай фінішавала каманда Кіраўніка дзяржавы, апярэдзіўшы 19 каманд, у тым ліку – Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў і аблвыканкамаў. У размове з журналістамі Кіраўнік дзяржавы паскардзіўся на пэўную інертнасць у грамадстве да заняткаў лыжным спортам. «Маладое пакаленне трэба выхоўваць лаяльным да спорту. Хіба гэта нармальна: лыжы дай, растлумач, што гэта добра – а потым яшчэ за руку цягні на трасу? Я не разумею, што за бацькі такія? Дзяцей трэба абавязкова выхоўваць у гэтым плане! Менш хварэць будуць, гэта факт».

Пасля масавага старту «ўзыходзячых зорак» на авансцэну выйшлі каманды розных міністэрстваў і ведамстваў, у складзе якіх на завяршальным этапе беглі прадстаўнікі кіраўніцтва.

Каманду Міністэрства аховы здароўя ўзначаліў кіраўнік ведамства Валерый Малашка. У каманду таксама ўвайшлі прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – начальнік аддзела зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Сяргей Гаваруноў і кансультант упраўлення медыцынскай экспертызы Іна Вазняк, а таксама кансультант упраўлення па ліцэнзаванні Алеся Ганчар.

Валерый Малашка падкрэсліў, што «ўдзел у гонцы – гэта магчымасць паказаць, што мы сапраўды за здаровы лад жыцця і актыўнае даўгалецце. Кіраўнік дзяржавы абсалютна правы, калі кажа, што Мінская лыжня – гэта свята здароўя. Вядома, стаўшы першы раз на лыжы, складана прыйсці першым на спаборніцтвах. Але ж галоўнае – стаць, зрабіць першы крок, адчуць вецер і тую сілу руху, якую даюць лыжы. А калі дзецям не прывіць любоў да спорту, дык яны проста не адчуюць радасць ад бегу, снегу і сонца, якое, дарэчы выйшла сёння менавіта падчас нашых стартаў! Здароўе ў любым узросце не даецца проста так – цела трэба развіваць. У прынцыпе, і пажылому чалавеку, і юнаку – карысна займацца спортам. Сучасныя медыцынскія тэхналогіі дазваляюць у любым узросце падоўжыць жыццё, але без трэніроўкі цела, загартоўвання і спартыўнага напружання падысці да актыўнага даўгалецця вельмі складана. Паглядзіце вакол – на лыжы сёння сталі людзі розных узростаў і камплекцыі. Гэта вельмі добра паказвае неабходнасць весці здаровы лад жыцця».

Адзначым, што ўсім удзельнікам, якія прыйшлі сёння да фінішу, былі ўручаны памятныя медалі.

Дарэчы, упершыню «Мінская лыжня» прайшла 16 лютага 1986 года, калі быў арганізаваны лыжны прабег на 15 км па маршруце Баравая-Раўбічы ўздоўж аўтамабільнай трасы Мінск-Віцебск. У ім узялі ўдзел 12 тыс.чалавек.

Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна выступаюць Міністэрства спорту і турызму і Мінгарвыканкам.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

356
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы