by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

У Магілёве сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У рамках работы форуму праходзяць перамовы прадстаўнікоў сферы аховы здароўя Беларусі з прадстаўнікамі Бранскага і Удмурцкага рэгіёнаў Расіі.

Галоўнай падзеяй стане пленарнае пасяджэнне на тэму "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва" з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Секцыі пройдуць па пяці асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, моладзевая палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.

Падчас форуму пройдзе пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, дзе будуць абмеркаваны перспектывы ўмацавання міжпарламенцкіх сувязяў, а таксама ролю парламенцкага вымярэння ў развіцці беларуска-расійскіх адносін. 

У праграме форуму - сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і спікера Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі рэгіёнаў дзвюх краін. Будуць абмяркоўвацца  магчымасці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці лекавых сродкаў, медыцынскай тэхнікі і г.д.

Форум будзе доўжыцца да 12 кастрычніка.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

134
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы