by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Валерый Малашка ўручыў падарункавыя наборы

Міністр аховы здароўя наведаў РНПЦ «Маці і дзіця» і ўручыў падарункавыя наборы маладым мамам.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка наведаў РНПЦ «Маці і дзіця» і ўручыў падарункавыя наборы маладым мамам, якія нарадзілі дзіця ў першы дзень новага года.

Нараджэнне маленькага беларуса - радасная падзея не толькі для сям'і, але для ўсёй краіны. Падарунак з рук міністра аховы здароўя стаў прыемным сюрпрызам для Кацярыны і Аляксандра, у сям'і якіх з'явіўся першы нованароджаны мінчанін 2019 года. Хлопчык нарадзіўся ў гадзіну ночы 1 студзеня ў РНПЦ «Маці і дзіця».

Валерый Малашка ўручыў падарункавыя скрынкі яшчэ тром мамам, дзеці якіх з'явіліся на свет у навагоднюю ноч. Дарэчы, такія скрынкі на працягу студзеня атрымаюць пры выпісцы ўсе бацькі, чые дзеці нарадзіліся ў РНПЦ «Маці і дзіця», сталічных радзільнях і Клінічным раддоме Мінскай вобласці.

— За першыя суткі новага года ў рэспубліцы нарадзілася 145 дзяцей. Сёння мы з вялізным задавальненнем віншуем мамаў. Вельмі прыемна, што гэта сумесная акцыя Міністэрства аховы здароўя і грамадскага аб'яднання. Такое супрацоўніцтва прыносіць пэўны плён, таму ўсе разам мы павінны матываваць сям'і на нараджэнне дзяцей, - адзначыў Валерый Малашка.

Міністр аховы здароўя паведаміў, што, па папярэдніх дадзеных, дзіцячая смяротнасць па выніках 2018 года не перавысіць 2,5 праміле. Гэта гістарычны мінімум і адзін з самых нізкіх паказчыкаў на Еўрапейскім кантыненце. Гэтая лічба не толькі характарызуе выдатную працу родадапаможнай і неанатальнай службаў, медыцынскіх устаноў, гэта інтэгральны паказчык, які ў цэлым сведчыць аб узроўні развіцця аховы здароўя і сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

Таццяна Арант, "Медыцынскі веснік"

458
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы