by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Медыцынскую выстаўку наведаў першы віцэ-прэм'ер

Экспазіцыя выстаўкі «Ахова здароўя Беларусі»: дзень другі

Сёння экспазіцыю выстаўкі «Ахова здароўя Беларусі-2019» наведаў першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын.

Нагадаем, што выстаўка сабрала на пляцоўцы Футбольнага манежа каля 200 экспанентаў з 15 краін. Сваю прадукцыю і тэхналогіі прэзентуюць прадстаўнікі Беларусі, Аўстрыі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Індыі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Рэспублікі Карэя. Сярод удзельнікаў сусветныя лідары ў вытворчасці медтэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі.

1 (1).jpg

Аляксандр Турчын пазнаёміўся з распрацоўкамі беларускіх вытворцаў, наведаў экспазіцыю, прысвечаную 100-годдзю сістэмы аховы здароўя, а таксама стэнд Міністэрства аховы здароўя, на якім дэманструецца сучаснае аснашчэнне медыцынскіх кабінетаў: аперацыйнай, кабінета рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, кабінета ўрача агульнай практыкі, бальнічнай палаты.

11.jpg

Асаблівым чынам першы віцэ-прэм'ер цікавіўся айчыннымі распрацоўкамі медыцынскіх вырабаў, неабходных пры аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам на ўсіх этапах. Намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла распавёў пра тое, што беларускія вытворцы прадставілі на форуме самае рознае абсталяванне, у тым ліку аперацыйныя сталы, кансолі, маніторы, наркозно-дыхальныя апараты, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, наркозных апараты і г. д.

14.jpg

Аляксандру Турчыну была прадэманстравана сістэма «Разумная бальніца», распрацаваная РУП «Медтэхнацэнтр». Стэнд стаўся ўзорам таго, як мусяць быць абсталяваныя ўсе айчынныя ўстановы аховы здароўя. Гаворка ідзе пра ўсю інфраструктуру лячэбнай установы: ад сістэмы кантролю за станам пацыента да сістэм кантролю падачы медыцынскіх газаў, тэмпературнага рэжыму, антыбактэрыяльных умоў і г. д. Першаму віцэ-прэм'еру прадставілі і беларускі тамограф – плануецца, што падобныя ўстаноўкі ўжо да канца вясны з'явяцца ў некаторых клініках нашай краіны.

турчин неврология.jpg

Аляксандр Турчын наведаў стэнд РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, дзе ў рэжыме рэальнага часу праходзіла тэлемедыцынская кансультацыя спецыялістаў цэнтра для ўрачоў аддзялення нейрахірургіі Брэсцкай абласной бальніцы. Кіраўнік РНПЦ Рышард Сідаровіч распавёў, што падчас кансультацыі разглядалася пытанне аб неабходнасці правядзення аператыўнага ўмяшання пацыенту. Былі прааналізаваныя дадзеныя меддаследаванняў пацыента, вывучаны яго стан, дадзены рэкамендацыі па далейшай схеме лячэння.

турчин интеркапс.jpg

Акрамя таго Аляксандр Турчын наведаў стэнды вытворцаў лекавых сродкаў, у тым ліку РУП "Мінскінтэркапс" і РУП "Белмедпрэпараты". Першаму намесніку прэм'ер-міністра распавялі пра экспартны патэнцыял і мерапрыемствы па прасоўванні лексродкаў на знешнія рынкі. 

12.jpg

Пры наведванні стэнда РУП "Белфармацыя" Аляксандру Турчыну прадэманстравалі новую Iнтэрнэт-сістэму для спецыялістаў галіны, а таксама паведамілі пра механізмы закупак лекавых сродкаў і перспектывы развіцця РУП, у тым ліку абмеркавалі пытанні дастаўкі лекаў у далёкiя i маланаселеныя раёны краіны.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

346
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы