by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Няхай жыве мыла духмянае!

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе: каб дзеці і падлеткі не захварэлі на вострыя кішэчныя інфекцыі, нагадайце ім пра тое, як правільна мыць рукі, гародніну і садавіну.

00-up-girl-washing-vegetable.jpg

У летнія, асабліва спякотныя дні, значна паскараецца рост і назапашванне хваробатворных мікраарганізмаў у харчовых прадуктах, вадзе адкрытых вадаёмаў, на прадметах навакольнага асяроддзя. Акрамя таго, заўсёды існуе спакуса перакусу ці ўжыванні напояў на вуліцы, часта без папярэдняга мыцця рук. Гэта небяспечна і можа прывесці да заражэння вострымі кішачнымі інфекцыямі.

Мыць рукі рэкамендуем з выкарыстаннем мыла і цёплай праточнай вады, выконваючы наступныя правілы:

  • намыльваць усе паверхні далоняў, пальцаў і тыльнага боку не менш за 20 секунд,

  • лепш двойчы правесці гэтую працэдуру, асабліва, калі паверхня рук моцна забруджана,

  • столькі ж варта выдаткаваць часу на іх стараннае апалоскванне пад праточнай вадой,

  • абавязкова варта з выкарыстаннем асабістых ці аднаразовых папяровых ручнікоў насуха выціраць рукі, бо на вільготных руках хутчэй адбываецца размнажэнне бактэрый, чым на сухіх.

Мыць рукі варта:

  • перад падрыхтоўкай ежы,

  • да і пасля прыёму ежы,

  • пасля вяртання з вуліцы,

  • пасля наведвання туалета,

  • пасля кантакту з жывёламі,

  • па меры забруджвання. Калі няма магчымасці вымыць рукі – для іх ачысткі варта выкарыстоўваць вільготныя сурвэткі і антысептык.

Важна нагадваць дзецям і падлеткам, што дары лета – гародніна, ягады, садавіна пры недастатковай апрацоўцы таксама могуць стаць прычынай захворвання.

Гародніну і садавіну рэкамендуецца мыць пад праточнай вадой, надаючы ўвагу няроўнасцям, западзінкам каля хвосцікаў, дзе запасіцца пыл ці пясок. Нельга ўжываць гародніну і садавіну з прыкметамі гнілі.

Бахчавыя культуры – кавуны, дыні, гарбузы трэба мыць пад гарачай праточнай вадой з выкарыстаннем шчоткі. Можна таксама абліць ix кіпенем. Кавуны і дыні ў разрэзаным выглядзе лепш не купляць, бо мікробы з паверхні лёгка пераносяцца і размножваюцца ў сакавітай мякаці. Разрэзаныя кавуны і дыні захоўваць толькі ў халадзільніку.

Ягады перад ужываннем варта прамыць пад праточнай вадой на працягу 4-5 хвілін, даць сцячы вадзе, а затым тонкім пластом раскласці на чыстым ручнік, каб злёгку падсушыць.

Зеляніну лепш замочваць у глыбокай місцы з халоднай вадой на 10-15 хвілін, каб бруд асел на дно, потым акуратна перакласці ў друшляк і прамыць яшчэ раз пад праточнай вадой.

Карняплоды (бульба, морква, буракі) перад адварваннем або запяканнем неабходна замачыць на 10-15 хвілін у вадзе, а потым прамыць шчоткай пад праточнай вадой.

Захаванне гэтых простых правіл дапаможа ахаваць вас і вашых блізкіх ад кішачных інфекцый!

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

15.08.2023
1858

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы