Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Зацверджана Інструкцыя аб парадку падачы кіслароду пацыенту
Міністэрствам аховы здароўя зацверджаны загад №1141 ад 21.09.2021
Зацверджана Інструкцыя аб парадку падачы кіслароду пацыенту з дапамогай назальных канюляў або кіслароднай маскі. Дакумент вызначае парадак правядзення кіслароднай тэрапіі пацыентам клінічных аддзяленняў бальнічных арганізацый і хуткай медыцынскай дапамогі. Правядзенне кіслароднай тэрапіі пацыентам ажыццяўляюць медыцынскія работнікі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, урачы-спецыялісты. Кіслародная тэрапія (аксiгенатерапія) – выкарыстанне кіслароду пры аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з рознымі формамі хранічнай і вострай дыхальнай недастатковасці.
Таксама загадам №1141 прыпынена правядзенне прафілактычных медыцынскіх аглядаў за выключэннем медаглядаў, якія праводзяцца ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб правядзенні абавязковых і пазачарговых медыцынскіх аглядаў, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2019 г. № 74.
Прыпыненне правядзення прафілактычных медыцынскіх аглядаў будзе дзейнічаць да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі па інфекцыі COVID-19.
Дадзены дакумент таксама рэгламентуе працу РНПЦ ў звычайным планавым рэжыме з улікам профілю аказання спецыялізаванай меддапамогі ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя ад 24 лiпеня 2020 г. № 775 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку работы арганізацый аховы здароўя ва ўмовах спарадычны захворвання інфекцыяй COVID-19».
Загадам ўнесены змены ў правядзенне семінараў, канферэнцый, з'ездаў і інш. Спецыялісты, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19, могуць прымаць удзел у рабоце мерапрыемстваў у вочным рэжыме. Тыя ж спецыялісты, якія яшчэ не завяршылі курс вакцынацыі, удзельнічаюць у мерапрыемствах он-лайн.
Загад Міністэрства аховы здароўя ад 30 верасня 2020 г. № 1018 «Аб парадку работы арганізацый аховы здароўя ва ўмовах захворвання інфекцыяй COVID-19» прызнаны страціўшым сілу.
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны
Каментар пра захворванне на ВРІ і грып
Міністэрства аховы здароўя паведамляе