by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

IV Усекітайская выстава індустрыі традыцыйнай кітайскай медыцыны

Прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь наведалі IV Усекітайскую выставу індустрыі традыцыйнай кітайскай медыцыны (ТКМ). Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч выступіў на ўрачыстым адкрыцці выставы.

07_photo1692879740 (2).jpg

Ён падзякаваў кіраўніцтву Народнага ўрада правінцыі Ганьсу за запрашэнне прыняць удзел у такім маштабным і значным мерапрыемстве. «Кітай рухаецца наперад і дэманструе вялікія поспехі ў эканамічным і сацыяльным развіцці. Нашы краіны актыўна развіваюць супрацоўніцтва, чаму садзейнічае шэраг дамоўленасцей двух лідэраў – Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна. Дынамічнае развіццё беларуска-кітайскіх палітычных і гандлёва-эканамічных сувязей абумоўлена, у першую чаргу, агульнасцю прынцыпаў унутранай і знешняй палітыкі, супадзеннем поглядаў на важнейшыя праблемы сусветнага парадку дня», – сказаў міністр.

09_photo1692879740 (4).jpg

Дзмітрый Піневіч таксама адзначыў, што выстава, якая праходзіць у рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», паказала сваю эфектыўнасць. «Наша дэлегацыя прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах выставы. Мы зацікаўлены ў паглыбленні і канкрэтызацыі супрацоўніцтва ў гэтым напрамку, гатовы да аб'яднання намаганняў і ўмацавання ўзаемадзеяння ў інтарэсах новых перспектыў супрацоўніцтва», – сказаў ён.

08_photo1692879740.jpg

Звяртаючыся да кітайскіх калег, Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што «кіраўніцтва Беларусі заўсёды надавала вялікую ўвагу найноўшым напрамкам у сферы медыцыны і фармацэўтыкі. Таму мы актыўна пачалі развіваць традыцыйную кітайскую медыцыну. Міністэрствам аховы здароўя прыняты шэраг мер па прасоўванні традыцыйнай кітайскай медыцыны».

01_photo1692879742 (1).jpg

Было адзначана, што Беларусь зацікаўлена таксама ў лакалізацыі прамысловай вытворчасці кітайскіх лексрэдстваў, у тым ліку на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Ёсць цікавасць да супрацоўніцтва і па іншых напрамках – абмен перадавым вопытам, развіццё кааперацыі ў галіне высокатэхналагічнай медыцыны, вытворчасць вакцын і лекпрэпаратаў.

04_photo1692879740 (6).jpg

«Упэўнены, што рэалізацыя дасягнутых у ходзе нашага візіту дамоўленасцей будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі», – рэзюмаваў мiністр.

02_photo1692879740 (9).jpg

02_photo1692879740 (9).jpg05_photo1692879740 (5).jpg 

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

24.08.2023
1534
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы