by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Кітай перадаў Беларусі вакцыну ад COVID-19

КНР перадала Беларусі 300 тыс.доз вакцыны SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell).

На аэрадроме Мачулішчы прызямліўся ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД. На борце — кітайская вакцына ад каронавiруса.

Вакцыну распрацавала кампанія China National Biotec Group - падраздзяленне найбуйнейшай кітайскай фармкарпарацыi Sinopharm. У лютым КНР перадала нашай краіне 100 тыс.доз гэтай вакцыны. А сёння ў Беларусь прыбыло яшчэ 300 тыс.доз — на 150 тыс. чалавек.

photo_2021-05-18_20-11-21.jpg

Міністр аховы здароўя Беларусі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі падпісалі акт аб перадачы нашай краіне вакцыны ад COVID-19 у якасці гуманітарнай дапамогі. Прэпарат будзе перададзены на склад РУП «Белфармацыя» для далейшага размеркавання ў рэгіёны.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падзякаваў кітайскаму боку за аказаную Беларусі дапамогу. «Сённяшняя падзея з'яўляецца працягам добрых традыцый узаемасупрацоўніцтва дзвюх краін, што асабліва важна ў цяжкія часы. Раней мы ўжо атрымлівалі партыю вакцыны, якая тады ж была ўжытая для барацьбы з каронавірусам. І сёння мы сустракаем яшчэ 300 тыс.доз прэпарата. Гэтая вакцына з'яўляецца адным з лепшых узораў фармацэўтычнай прамысловасці ў КНР і сертыфікавана СААЗ. Я гатовы запэўніць, што ўсе кітайскія грамадзяне, якія пражываюць у Беларусі, будуць таксама вакцынаваны », — сказаў ён.

Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн падкрэсліў, што перадача другой партыі вакцыны адлюстроўвае глыбокія дружалюбныя пачуцці кітайскага народа да беларусаў. «Яшчэ з пачатку ўспышкі эпідэміі Кітай і Беларусь падтрымліваюць адзін аднаго. Мы спадзяемся, што вакцына дапаможа нашым беларускім сябрам у паспяховай барацьбе з COVID-19. У свеце яшчэ лютуе эпідэмія, выяўлены новыя мутацыі віруса. Кітайскі ўрад і народ гатовы сумесна з беларускім бокам у далейшым працягваць плённае супрацоўніцтва, у тым ліку і ў галіне вакцынацыі, для эфектыўнай абароны здароўя людзей і бяспекі нашых дзвюх краін», — сказаў ён.

Фарміраванне партыі вакцыны забяспечана дзякуючы сумеснай працы міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Кітая, пасольстваў дзвюх краін, Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Дзяржаўнага агенцтва КНР па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве, карпарацыі «Синофарм» і іншых ведамстваў.

Дастаўка з Кітая вакцыны ад каронавiруса ажыццяўлялася самалётам Міністэрства абароны Беларусі пры ўдзеле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД вылятаў па маршруце Мачулішчы - Пекін - Мачулішчы. Агульная працягласць маршруту ваеннага борта склала 13 600 км.

«Узброеныя Сілы заўсёды гатовыя ў любы момант аказаць неабходную дапамогу Міністэрству аховы здароўя ў барацьбе з COVID-19. У такім рэжыме мы працуем ужо больш года. Гэта ўжо пяты рэйс з гуманітарнай дапамогай, які мы здзяйсняем у Кітайскую Народную Рэспубліку і назад па дастаўцы грузаў медыцынскага прызначэння», — адзначыў камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі генерал-маёр Ігар Голуб.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі нагадаў, што Беларусь была адной з першых краін, якая ў студзені 2020 года аказала дапамогу Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў сувязі з успышкай COVID-19. Паводле яго слоў, «за ўвесь час існавання МНС больш за 70 раз мы ўдзельнічалі і арганізоўвалі гуманітарныя і выратавальныя місіі. Зараз сіламі курсантаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС арганізавана разгрузка вакцыны для таго, каб максімальна хутка перадаць яе ў структуру Міністэрства аховы здароўя », — дадаў ён.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

2579
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы