by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Аб прафілактыцы пераахаладжэнняў арганізма і абмарожанняў

У Беларусі большасць выпадкаў халадовых траўмаў прыпадае на студзень і люты

У Беларусі большасць выпадкаў халадовых траўмаў прыпадае на студзень і люты. Зімы ў апошнія гады вызначаюцца няўстойлівасцю надвор'я. Адлігі змяняюцца маразамі, часта з рэзкім ветрам.

У метэаклiматычных умовах Беларусі з надыходам халадоў у бальніцы пачынаюць паступаць пацярпелыя з абмарожаннямі. У многіх выпадках іх можна было б пазбегнуць, выконваючы шэраг простых мер засцярогі.

Абмарожанне – пашкоджанне тканак арганізма ў выніку ўздзеяння нізкай тэмпературы. Асноўная прычына пашкоджання тканак пры абмарожваннях заключаецца ў стойкіх зменах у крывяносных сасудах. Абмарожанні адбываюцца не толькі ў марознае надвор'е, але і пры нулявой, і нават пры плюсавай тэмпературы, асабліва калі вільготна і ветрана. У выніку ўздзеяння нізкай тэмпературы можа назірацца мясцовая халадовая траўма (адмарожванне, азнабленне) і агульная – замярзанне (пераахаладжэнне).

Прафілактыка абмарожанняў:

- У моцны мароз старайцеся не выходзіць з дому без асаблівай неабходнасці.

- Перад выхадам на вуліцу азнаёмцеся з прагнозам надвор'я, каб апрануцца адпаведным чынам. Выбірайце свабодную вопратку – гэта спрыяе нармальнай цыркуляцыі крыві. Апранайцеся па прынцыпе «капусты» – паміж пластамі адзення апынуцца праслойкі паветра, якія ўтрымліваюць цяпло. Верхняя вопратка абавязкова мае быць непрамакальнаю.

- Адмоўцеся ад ужывання алкаголю і псіхаактыўных рэчываў – алкагольнае ап'яненне (зрэшты, як і любое іншае) выклікае ілюзію цяпла і прыводзіць да пераахаладжэння. Дадатковым фактарам з'яўляецца немагчымасць сканцэнтраваць увагу на прыкметах абмарожання.

- Перад выхадам на мароз неабходна пад’есці.

- Не паліце ​​на марозе – нікатын памяншае перыферыйную цыркуляцыю крыві і робіць канечнасці больш адчувальнымі да холаду.

- Выкарыстоўвайце зручны, няцесны абутак. Цесны абутак, адсутнасць вусцілкі, сырыя брудныя шкарпэткі часта служаць асноўнай прычынай абмарожвання. У боты ці чаравікі трэба ўкласці цёплыя вусцілкі, а замест баваўняных шкарпэтак надзець ваўняныя – яны ўбіраюць вільгаць, пакідаючы ногі сухімі.

- Не выходзьце на мароз без рукавіц, шапкі ды шаліка. Найлепшы варыянт – рукавіцы са шчыльнай тканіны з мехам унутры. Пальчаткі ж з натуральных матэрыялаў хоць і зручныя, але ад марозу не ўратуюць. Шчокі і падбародак варта абярнуць шалікам. У халоднае надвор'е перад выхадам на вуліцу адкрытыя ўчасткі цела змажце пажыўным крэмам.

- Хавайцеся ад ветру – верагоднасць абмарожання на ветры значна вышэйшая.

- Не насіце на марозе металічныя (у тым ліку залатыя, сярэбраныя) упрыгожванні – пярсцёнкі, завушніцы і г. д. Па-першае, метал з-за высокай цеплаправоднасці астывае значна хутчэй за цела, з прычыны чаго магчыма яго «прыліпанне» да скуры ці слізістай рота з болевымі адчуваннямі і халадовымі траўмамі. Па-другое, пярсцёнкі на пальцах ускладняюць нармальную цыркуляцыю крыві. На моцным марозе неабходна пазбягаць кантакту скуры з металам.

- Не мачыце скуру – вада праводзіць цяпло значна лепш за паветра. Не выходзьце на мароз з вільготнымі валасамі пасля мыцця. Мокрую вопратку і абутак (напрыклад, калі чалавек зваліўся ў ваду) неабходна зняць, выціснуць ваду, пры магчымасці пераапрануць у сухое і як мага хутчэй даставіць чалавека ў цёплае месца. Знаходзячыся ў лесе трэба распаліць вогнішча, распрануцца і высушыць мокрую вопратку, у гэты час энергічна робячы фізічныя практыкаванні і грэючыся каля агню.

- Калі ўжо былі выпадкі абмарожання – не дазваляйце гэтым участкам скуры зноў замерзнуць – гэта выкліча больш значныя пашкоджанні.

- У прафілактыцы абмарожанняў, акрамя іншых мер, важна ведаць першыя сімптомы – паколванне, здранцвенне да страты адчувальнасці, блякласці, холад скуры, абмежаванне рухомасці!

- Калі раптам на прагулцы вы адчулі пераахаладжэнне або прыкметы абмарожання канечнасцяў, неабходна як мага хутчэй зайсці ў любое цёплае месца – краму, кавярню, пад'езд – для сагравання і агляду патэнцыйна адчувальных для абмарожання месцаў.

- Вярнуўшыся дадому пасля доўгага шпацыру, абавязкова пераканайцеся ў адсутнасці абмарожанняў канечнасцяў, спіны, вушэй, носа і г.д. Іначай абмарожанне можа прывесці да гангрэны і наступнай страты канечнасцi.

- Варта ўлічваць, што ў дзяцей цепларэгуляцыя арганізма яшчэ не цалкам сфарміраваная, а ў пажылых людзей і пры некаторых захворваннях гэтая функцыя бывае парушаная. Гэтыя катэгорыі грамадзян больш схільныя да пераахаладжэння і абмарожання, і гэта варта ўлічваць пры планаванні прагулкі. Адпускаючы дзіця ў мароз на вуліцу, памятайце, што яму варта кожныя 15-20 хвілін вяртацца ў цяпло і сагравацца.

 Веданне гэтых элементарных правілаў дапаможа пазбегнуць абмарожанняў і нават выратаваць жыццё.

 Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

 

15.01.2021
14515

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы