Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25Аб захворванні на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі
Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: актыўнасць грыпу ў Еўрапейскім рэгіёне расце, аднак знаходзіцца на фонавым узроўні са спарадычнымі выпадкамі выяўлення вірусаў, пераважна А(Н3).
У Рэспубліцы Беларусь, на сённяшні момант, адзначаецца нізкае захворванне на вострыя рэспіраторныя інфекцыі з тэндэнцыяй да росту. За мінулы каляндарны тыдзень (з 29 лістапада па 5 снежня 2021 г.) захворванне рэгістравалася на ўзроўні ніжэйшым за 20% захворвання аналагічнага перыяду мінулага года. У структуры хворых удзельная вага дзіцячага насельніцтва ва ўзросце да 18 гадоў склала 63,6%.
Захворванне абумоўлена пераважна вірусамі негрыпознай этыялогіі (адэнавірусы, рэспіраторна-сінцыцыяльныя вірусы, рынавірусы і інш.). Адзначана спарадычная цыркуляцыя вірусаў грыпу А (H3N2).
Эпідэміялагічная сітуацыя па захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя. Аднак, як ужо паказала пандэмія COVID-19, шмат што залежыць ад стаўлення кожнага чалавека да ўласнага здароўя.
Выкананне элементарных прафілактычных мер, якія рэкамендуюцца Міністэрствам аховы здароўя, асабліва падчас змянення ўмоў надвор'я, дазволіць кожнаму захаваць сваё здароўе.
Асноўныя рэкамендацыі для насельніцтва:
пазбягайце шматлюдных месцаў або скараціце час знаходжання,
выконвайце гігіену рук – часцей мыйце рукі вадой з мылам або выкарыстоўвайце сродак для дэзінфекцыі,
старайцеся не дакранацца да рота і носа,
выконвайце «рэспіраторны этыкет» (калі чхаеце ці кашляеце – затуляйце рот і нос хусткай, не чапайце рукамі твар і г.д.);
пазбягайце (па магчымасці) блізкага кантакту з хворымі людзьмі,
арганізуйце сістэматычнае праветрыванне,
часцей здзяйсняйце прагулкі на свежым паветры (хадзьба з правільнай рэгуляцыяй дыхання ўзмацняе лёгачную вентыляцыю, паляпшае сістэму кровазвароту, гартуе арганізм).
Беражыце сваё здароўе, прыслухоўвайцеся да меркавання ўрачэй, выконвайце іх рэкамендацыі і тады ніякі грып вам не страшны. Будзьце здаровыя!
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Іншыя навіны