by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Другі самалёт з гуманітарнай дапамогай паляцеў у Пекін

Беларусь адправіла ў Кітай другі самалёт гуманітарнай дапамогі

Беларусь адправіла ў Кітай другі самалёт гуманітарнай дапамогі для прафілактыкі і кантролю эпідэміі, выкліканай новым тыпам каронавіруса.

stroj.jpg
Ваенны самалёт ІЛ-76МД паляцеў у Пекін з аэрадрома Мачулішчы. Сёння на аэрадром прыехалі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, МНС, Мінабароны, Пасольства Кітая ў Беларусі і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

IMG_1960.JPG
«На гэты раз у Кітай накіраваныя ў асноўным індывідуальныя сродкі абароны, у тым ліку халаты, рэспіратары, пальчаткі, бахілы, ахоўныя камбінезоны. Таксама на борце вялікі пералік сродкаў дэзінфекцыі - антыбактэрыйнае вадкае мыла, ёд, медыкаменты для экстранай дезінсэкцыі, сродкі для абеззаражання, іншыя медыцынскія вырабы (каля 20 т грузу) - гэта найбольш запатрабаваныя пазіцыі», - растлумачыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

IMG_1952.JPG
Каб выказаць падзяку беларускаму боку і асабіста экіпажу самалёта, у Мачулішчы прыбыў і амбасадар Кітая ў Беларусі Цуй Цімін. «Вы ў самы патрэбны час аказалі кітайскаму народу дапамогу. У гэты складаны час ваша падтрымка вельмі важная для нас», - сказаў ён. Дыпламат асабліва падкрэсліў, што Беларусь стала першай краінай, якая адправіла ў КНР рэсурсы для дапамогі ў барацьбе з каронавірусам. І гэта, звярнуў ён увагу, не адзіны выпадак, калі беларускі бок аказвае гуманітарную падтрымку Кітаю. «Сябар пазнаецца ў бядзе. Дапамога і падтрымка нашых народаў з'яўляецца ўзаемнай. Спадзяюся, гэта стане добрай традыцыяй», - дадаў пасол.

IMG_1988.JPG
Адзначым, што свой ўклад унёс і «Вялікі камень». Ад індустрыяльнага парку перададзена 1,5 т ахоўных сродкаў. Мы сочым за сітуацыяй у нашых сяброў і будзем старацца іх усяляк падтрымліваць, - адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» Кірыл Карацееў. Ен распавёў, што органы кіравання паркам сумесна з рэзідэнтамі і Асацыяцыяй кітайскіх кампаній у Беларусі прапрацавалі магчымасць аказаць дапамогу Кітаю. Сфармавалі спісы ўсяго неабходнага, закупілі індывідуальныя сродкі абароны органаў дыхання, халаты, пальчаткі - усё тое, што цяпер у Кітаі ў дэфіцыце.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

06.02.2020
2540
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы