by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(017) 222-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(017) 285-00-10

Мінская вобласць:

(017) 517-20-25

Брэсцкая вобласць:

‎(0162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(0212) 47-40-70

Гомельская вобласць:

(0232) 75-44-87

Гродзенская вобласць

(0152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(0222) 27-36-42

Інфармацыйная кампанія «Проста дзеці»

Iнфармацыйная кампанiя па зніжэнню стыгмы ў адносінах да інваліднасці

Сёння ў Мінску стартавала інфармацыйная кампанія «Проста дзеці» па зніжэнню стыгмы ў адносінах да дзяцей з інваліднасцю. Праект рэалізуецца Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі.

ajnj56.jpg
Першым мерапрыемствам у рамках інфармацыйнай кампаніі стала адкрыццё мабільнай выставы «Проста дзеці. Проста гісторыі» ў Мінску. Экспазіцыя ўяўляе сабой пяць гісторый дзяцей - Мікіты, Агаты, Вані, Аiшы і Паліны, праілюстраваных фотаздымкамі. Выстава знаходзіцца пад адкрытым небам ля гарадской Ратушы. Як было адзначана сёння на ўрачыстым адкрыцці выставы - у 2020 годзе яна паедзе ў рэгіёны рэспублікі.

ajnj45.jpg
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Аляксандр Румак, прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў i iнш.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адзначыў, што «мы не можам выправіць нейкія генетычныя паломкі, але мы ў сілах дапамагчы дзіцяці адаптавацца і весці паўнавартасны лад жыцця, а сям'і - адчуваць станоўчыя эмоцыі ад нараджэння дзіцяці. Рады, што сумеснымі намаганнямі штодня праводзім гэтую працу ў цэнтрах ранняга ўмяшання. Такія ўстановы дазваляюць максімальна рана выяўляць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, своечасова прымяняць усе самыя сучасныя метады карэкцыі і даваць дзецям шанец на доўгае жыццё. Калі гэтага не зрабіць, шанцы на тое, што ён застанецца глыбокім інвалідам, будуць значна вышэй. Таму і ствараюцца цэнтры ранняга ўмяшання. З аднаго боку — гэта ранняя дыягностыка, з другога - ранняя дапамога. І дапамога не толькі дзіцяці, але і яго бацькам: растлумачыць, што яны сталі бацькамі асаблівага дзіцяці».

У цяперашні час такія ўстановы ўжо працуюць ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы. З часам, не выключыў міністр, яны могуць з'явіцца і ў іншых гарадах з насельніцтвам больш за 80 тысяч чалавек.

IMG_0603.jpg
Як растлумачыў прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар, «гэты год для нас асаблівы - 20 лістапада ўвесь свет адзначыў 30-годдзе Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. Гэты дакумент абавязвае ўсе дзяржавы займацца пытаннем дзяцей. Беларусь адна з першых краін, якая ратыфікавала Канвенцыю. Сёння мы запускаем кампанію і запрашаем далучыцца да нас усіх грамадзянаў Беларусі, каб прымаць людзей з інваліднасцю такімі, якія яны ёсць. Таму што яны павінны быць з намі: у тым жа супермаркеце, у той жа школе. Мэта кампаніі - падрыхтаваць грамадзтва. Трэба падрыхтаваць насельніцтва і бацькоў да такіх дзяцей. Дзеці з інваліднасцю таксама павінны ўдзельнічаць у сацыяльна-эканамічным жыцці краіны».

IMG_0685.jpg
У Беларусі ў Дзень інвалідаў стартавала інфармацыйная кампанія па зніжэнню стыгмы ў адносінах да дзяцей з інваліднасцю і іх сем'яў. Першым мерапрыемствам стала выстава «Проста дзеці. Проста гісторыі».

IMG_0340.jpg

Па словах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава, за 2017-2019 гады на праграмы ЮНІСЕФ у Беларусі было выдзелена $2,5 млн. «Гэта не проста грошы, а ўвага і дапамога спецыялістаў у падтрымцы інклюзіўнай адукацыі дзяцей, удзел у даследаванні гэтай гуманітарнай праблемы. Больш за тое, прынята рашэнне аб выдзяленні на 2020-2021 гады яшчэ $2,5 млн», - канстатаваў ён.

IMG_1061.jpg
Фотавыстава - гэта адзін з этапаў праекта ЮНІСЕФ у Беларусі «Прафілактыка дзіцячай інваліднасці і сацыяльная інтэграцыя дзяцей з інваліднасцю і асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

1480
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы