Гарачая лінія
Міністэрства аховы здароўя:
(17) 373-70-80Мінск:
(17) 285-00-10Брэсцкая вобласць:
(162) 58-09-93Віцебская вобласць:
(212) 22-45-38Гомельская вобласць:
(232) 50-32-04Гродзенская вобласць
(152) 72-13-45Магілёўская вобласць:
(222) 32-23-42Мінская вобласць:
(17) 517-20-25«Кавiдны шпіталь» 1-й бальніцы Мінска
Дзмітрый Піневіч: вакцынацыя самы дзейсны метад барацьбы з вірусам.
«Калі я выйду адсюль, я абавязкова скажу ўсім сваім прышчапляцца, дыхаць так цяжка, што страшна» – такімі словамі сустракалі сёння пацыенты ў «чырвонай зоне» 1-й бальніцы Мінска міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча.
«Кавiдны шпіталь» на базе 1-й бальніцы працуе (з перапынкамі) з вясны 2020 года. Шлюз, СIA, рэспіратар, пальчаткі, апрацоўка рук і вось ён – уваход у «чырвоную зону». Тут усё па плане – пачынаючы з прызначанага лекарам лячэння, да захавання пацыентамі пон-пазіцыі і абавязковага папаўнення запасаў пітной вады. «Лекары рэкамендуюць – пры COVID-19 трэба шмат піць, так што мы імкнемся па меры сіл выконваць усе рэкамендацыі. Бо, толькі патрапіўшы ў бальніцу разумееш, што вельмі хочацца дадому», – кажа адна з пацыентак.
«Шмат людзей старэйшага пакалення, але, у той жа час – прыходзяць на шпіталізацыю і людзі 35-40 гадоў. У мінулыя хвалі іх былі адзінкі. Калі браць па нашых аддзяленнях, то больш мужчын – напэўна жанчыны больш адказныя ў звычайным жыцці, больш старанна ставяцца да гігіены, апрацоўцы рук антысептыкамі, нашэння чыстых масак», – кажуць лекары перапрафіляваных пад лячэнне COVID-19 аддзяленняў.
Пацыенты задавалі Дзмітрыю Піневічу пытанні пра вакцынацыю. Міністр распавёў, што «большасць з пацыентаў, якія ўжо трапілі ў стацыянар, шкадуюць аб тым, што не былі прышчэплены. Напрыклад, сёння ў рэанімацыйных аддзяленнях 1-й бальніцы знаходзіцца толькі адна пацыентка, якая прышчаплялася супраць COVID-19. І тое, яна знаходзіцца не на ШВЛ, а на высокапаточным кіслародзе. Усе доктара адзначаюць, што яна добра рэагуе на лячэнне. Гэта яшчэ раз пацвярджае – вакцынацыя самы дзейсны метад барацьбы з гэтым вірусам».
Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя