by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Адзін дзень з міністрам

Адзін працоўны дзень з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам правялі ўдзельнікі рэспубліканскага праекта «Маладзёжная змена» – студэнты 5 курса лячэбнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага факультэта Мікалай Грамыка і Вячаслаў Грышачкін.

01_2021-12-28_20-27-35.jpg

Студэнты, як і сам Дзмітрый Піневіч, прыехалі ў Міністэрства аховы здароўя да 7.30 раніцы. Працоўны дзень міністра пачаўся як звычайна – з сустрэчы з галоўным бухгалтарам ведамства. Рахункі, подпісы, абмеркаванне каштарысаў і выдаткаў. Потым – планёрка з намеснікамі міністра і начальнікамі ўпраўленняў. Такое паседжанне у відэарэжыме з усімі рэгіёнамі краіны стало штодзённым у эпоху COVID-19. Тут кожны дзень ідуць справаздачы з месцаў аб захваральнасці, вакцынацыі, забяспечанасці лекамі і кіслародам. Акрамя таго, як і звычайна ў зімовы перыяд – абмяркоўваліся пытанні працы брыгад хуткай дапамогі, а таксама праца траўматалагічнага звяна.

02_2021-12-28_20-37-16.jpeg

Таксама студэнты пабывалі на ўрачыстай цырымоніі падпісання Пагаднення паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Беларускім прафсаюзам работнікаў аховы здароўя на 2022 – 2024 гады. «Маладзёжная палітыка сёння патрабуе асаблівай увагі. Тое, што актыўна развівае прафсаюз апошнім часам – блок, накіраваны на моладзь і яе прафесійную падрыхтоўку, гэта важнейшы кампанент нашай сумеснай работы. Праца павінна быць накіравана на фармаванне парадыгмы самаўдасканалення, абароны правоў моладзі – працоўных, прафесійных, маёмасных. У тым ліку і для таго, каб прыцягнуць маладых спецыялістаў, адноўлены штогадовы праект «Мінская змена», – лічыць міністр аховы здароўя.

Маладым медыкам таксама было прапанавана паглядзець, як праходзіць лячэбна-кантрольная рада Міністэрства аховы здароўя і паседжанне калегіі ведамства. Акрамя таго, яны прынялі ўдзел у пасяджэнні савета экспертнай групы па каранавіруснай інфекцыі.

03_2021-12-28_20-27-33.jpg

Даведачна: па выніках сустрэчы ў БДУ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са студэнцкай моладдзю ў студзені 2021 года рэалізуецца рэспубліканскі праект «Маладзёжная змена». Яго мэта – выяўленне самых актыўных, творчых, адукаваных маладых людзей з лідэрскімі якасцямі. 

03_2021-12-29_10-25-53.jpg

Студэнты 5 курса лячэбнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага факультэта Мікалай Грамыка і Вячаслаў Грышачкін – пераможцы рэспубліканскага этапу праекта. Вячаслаў – пераможца абласнога этапу «Студэнт года», у студзені 2022 года прадставіць універсітэт у фінале гэтага рэспубліканскага конкурсу. Ён жа – старшыня Студэнцкай рады ГомГМУ. Праект «Рука дапамогі» Мікалая стаў пераможцам абласнога этапа рэспубліканскага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Паводле слоў аўтара, гэта ўнікальны для Беларусі праект, які накіраваны на патанненне спосабаў пратэзавання, а таксама закліканы аблегчыць жыццё пацыентаў.

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

29.12.2021
1016
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы