by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Прэс-рэліз

Прэс-рэліз Міністэрства аховы здароўя па пытанні спрашчэння з 1.10.2019 г. лiцэнзiйных патрабаванняў

З 1 кастрычніка 2019 года ўступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2019 г. № 326 “Аб удасканаленні ліцэнзавання”, якім у тым ліку ўнесены змены ў Раздзел 32 “Медыцынская дзейнасць” Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”. У прыватнасці:

I. Больш мяккімі стануць ліцэнзійныя патрабаванні і ўмовы да арганізацый прыватнай формы ўласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх медыцынскім работнікаў, адносна якіх з 1 кастрычніка 2019 г. прынята наступнае:

1) кіраўніком арганізацыі аховы здароўя прыватнай формы ўласнасці можа быць прызначаны як урач, так і іншая асоба з любой іншай не медыцынскай адукацыяй пры ўмове прыняцця ў штат на пасаду намесніка кіраўніка асобы, якая будзе адпавядаць патрабаванням пра наяўнасць у яго:

- вышэйшай медыцынскай адукацыі;

- першай або вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі;

- павышэння кваліфікацыі або перападрыхтоўкі па арганізацыі аховы здароўя альбо спецыяльнасці, якая адпавядае заяўленым работам і паслугам.

2) патрабаванне пра наяўнасць першай або вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі з’яўляецца абавязковым толькі для:

- кіраўніка арганізацыі аховы здароўя і (або) яго намесніка;

- кіраўніка адасобленага падраздзялення арганізацыі, якая не з’яўляецца арганізацыяй аховы здароўя;

- асобы, адказнай у адпаведнасці з загадам кіраўніка за ажыццяўленне ліцэнзаванай дзейнасці ў арганізацыі, якая не з’яўляецца арганізацыяй аховы здароўя (калі медыцынскі работнік працуе ў арганізацыі ў адзінай асобе);

- індывідуальнага прадпрымальніка;

- не менш чым для аднаго медыцынскага работніка арганізацыі або прыцягнутага індывідуальным прадпрымальнікам на кожную заяўленую або ажыццяўляемую працу і (або) паслугу, якая ўяўляе медыцынскую дзейнасць, ва ўсіх месцах яе ажыццяўлення.

Усім іншым медыцынскім работнікам, не згаданым вышэй, дастаткова мець любую кваліфікацыйную катэгорыю, за выключэннем медсясцёр па масажы (тэхнікаў-масажыстаў) і зубных тэхнікаў, для якіх наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі не патрабуецца.

3) патрабаванне аб наяўнасці стажу работы па спецыяльнасці, якая адпавядае заяўленым альбо ажыццяўляемым работам і (або) паслугам, што складаюць медыцынскую дзейнасць, з’яўляецца абавязковым толькі для асоб, якія маюць вышэйшую медыцынскую адукацыю. Пры гэтым названы стаж павінен складаць не менш як 3 гады незалежна ад перыяду, калі ён быў напрацаваны.

II. З пераліку ліцэнзуемых работ і паслуг медыцынскай дзейнасці выключаны патолагаанатамічная дыягностыка і першасная медыцынская дапамога.

III. Выключана неабходнасць атрымання ліцэнзіі на медыцынскую дзейнасць установамі адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання.

06.09.2019
1631
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы