by
by ru en
Аа
Aa Aa Aa

Гарачая лінія

Міністэрства аховы здароўя:

(17) 373-70-80
Упраўленнi аховы здароўя

Мінск:

(17) 285-00-10

Брэсцкая вобласць:

(162) 58-09-93

Віцебская вобласць:

(212) 22-45-38

Гомельская вобласць:

(232) 50-32-04

Гродзенская вобласць

(152) 72-13-45

Магілёўская вобласць:

(222) 32-23-42

Мінская вобласць:

(17) 517-20-25

Пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета

16 сакавіка адбылося пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва

Чарговае пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (далей - ГКС) прайшло 16 сакавіка пад кіраўніцтвам намесніка міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Вячаслава Шылы. У ім узялі ўдзел старшыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальнікаў Уладзімір Карагін, кіраўнік Бізнес саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў прафесара М.С.Куняўскага Шутаў Уладзімір і іншыя.

Начальнік упраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Калістратоў распавёў аб пытаннях нарошчвання экспарту медыцынскіх паслуг арганізацыямі недзяржаўнай формы ўласнасці.

Прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў адзначылі важнасць стварэння ГКС, актуальнасць пытанняў, якія тычацца развіцця аховы здароўя, фармацэўтычнай галіны суб'ектамі гаспадарання ўсіх формаў уласнасці.

На пасяджэнні было прынята рашэнне аб магчымым дапаўненні пераліку разгляданых пытанняў на пасяджэнні ГКС на 2018 год, таксама пастаўлены задачы па распрацоўцы мер накіраваных на нарошчванне экспарту медыцынскіх паслуг суб'ектамі гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасці.

Разгледжаны праекты нарматыўных прававых актаў, якія тычацца санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы.

19.03.2018
2232
Вяртанне да спісу

Іншыя навіны

Карысныя рэсурсы

Адміністрацыйныя рэсурсы